Агульная інфармацыя

Камунальнае унітарнае прадпрыемства «Зелянбуд Фрунзенскага раёна» г. Мінска пачынае сваю гісторыю з кастрычніка 1973 года, са стварэння Канторы зялёнай гаспадаркі Фрунзенскага раёна. Пасля Кантора зялёнай гаспадаркі Фрунзенскага раёна рэарганізоўвалася ў Гаспадарча-вытворчае ўпраўленне зялёнага будаўніцтва Фрунзенскага раёна; эксплуатацыйная гаспадарка па азеляненні (Зелянгас) Фрунзенскага раёна; Дзяржаўнае прадпрыемства «Зелянбуд – 8».
Рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2000 г. № 1030 Камунальнае унітарнае прадпрыемства «Зелянбуд Фрунзенскага раёна» г. Мінска зарэгістравана ў АДР за № 100079459.
Галоўнай задачай прадпрыемства з’яўляецца гаспадарчая дзейнасць у сферы комплекснага развіцця будаўніцтва, рэканструкцыі, рамонту і ўтрымання аб’ектаў зялёнай гаспадаркі раёна, у мэтах стварэння найбольш спрыяльных умоў для пражывання насельніцтва, а менавіта – утрыманне і добраўпарадкавання аб’ектаў гарадской зялёнай гаспадаркі ў Фрунзенскім раёне г.Мінска.
Тэрыторыя, якую мы абслугоўваем
На абслугоўванні прадпрыемства знаходзіцца: 5 паркаў, 19 сквераў, 2 бульвары, 126 вуліц, 79 завулкаў, 14 вадаёмаў; агульная плошча абслугоўваных тэрыторый каля 1171 га.
Круглы год работнікамі прадпрыемства ажыццяўляецца ўтрыманне, догляд і бягучы рамонт больш як за 263 га пешаходных дарожак і лесвіц, каля 818 тысяч дрэў, больш за 385 тысяч м² дэкаратыўных кустоў. Больш за 2000 кветачніц і канструкцый вертыкальнага кветкавага афармлення 839 лаваў і садовых канап, больш за 739 шт. урнаў і 144 кантэйнера для захоўвання ТБА, больш за 120 адзінак дзіцячага і спартыўнага абсталявання.