Прафсаюз

Першасная прафсаюзная арганізацыя
Шарыкала
Ганна Аляксандраўна
Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі УП «Зелянбуд Фрунзенскага раёна» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання
Пн.-чц. з 8.00 да 17.00, Пт. з 8.00 да 16.00
Абед з 12.00 да 12.48
Мэты і задачы
Мэтай дзейнасці прафсаюза УП «Зелянбуд Фрунзенскага раёна» з’яўляецца аб’яднанне яго членаў для абароны іх працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў.
Галоўнай задачай прафсаюза з’яўляецца выказванне, прадстаўленне і абароны працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў сваіх членаў, садзейнічанне поўнай рэалізацыі гарантый, прадастаўленых прафсаюзам Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійных саюзах», іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Дзейнасць
Прафсаюз ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове прынцыпаў добраахвотнасці ўступлення ў Прафсаюз, роўнасці правоў усіх членаў Прафсаюза, арганізацыйнага адзінства, захавання ўнутрыпрафсаюзнай і фінансавай дысцыпліны, абавязковасці рашэнняў вышэйстаячых органаў Прафсаюза для ніжэйстаячых, асабістай адказнасці членаў прафсаюзных органаў за выкананне прынятых рашэнняў.
Для дасягнення мэт дзейнасці Прафсаюз вырашае наступныя задачы:
удасканальвае і развівае сацыяльнае партнёрства, формы і метады ўзаемадзеяння Прафсаюза і яго арганізацыйных структур з наймальнікамі і іх аб’яднаннямі, дзяржаўнымі органамі;
- садзейнічае ахове здароўя, стварэнню здаровых і бяспечных умоў працы, навучанню членаў Прафсаюза;
- удзельнічае ў арганізацыі аздараўлення сваіх членаў і членаў іх сем’яў у парадку, устаноўленым заканадаўствам. Арганізуе і праводзіць культурна-масавыя, фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўныя мерапрыемствы;
- ад імя сваіх чальцоў удзельнічае ў кіраванні, садзейнічае эканамічнай эфектыўнасці іх працы, росту прадукцыйнасці працы, эканоміі рэсурсаў, падвышэнню матывацыі да працы, умацаванню дысцыпліны, парадку і арганізаванасці на вытворчасці;
- арганізуе і ажыццяўляе грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое закранае працоўныя, сацыяльна-эканамічныя правы і законныя інтарэсы членаў Прафсаюза;
- удзельнічае ў распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні дзяржаўнай палітыкі ў галіне нарміравання, умоў і аплаты працы, стыпендыяльнага забеспячэння, занятасці, рэалізацыі мер па павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў, уносіць прапановы ў праекты нарматыўных прававых актаў, якія закранаюць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя правы грамадзян;
- ва ўстаноўленым парадку прымае ўдзел у рабоце калегій і камісій органаў дзяржаўнага кіравання, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў адпаведнай сферы, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў;
- вывучае меркаванне членаў Прафсаюза па пытаннях, якія закранаюць правы і законныя інтарэсы членаў Прафсаюза; • ажыццяўляе іншыя функцыі ў рамках статута і заканадаўства Рэспублікі Беларусь
Вышэйстаячыя арганізацыі
| ПІБ | Пасада | Адрас, кантакты | Афіцыйны сайт |
| Сянько Юрый Аляксеевіч | Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі | 220126, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 21, Тэл/Факс: +375 (17) 203-90-31, +375 (17) 210-43-37, Прэс-служба: +375 (17) 203-90-62, E-mail: contact@fpb.by | fpb.1prof.by |
| Дарагакупец Юрый Іванавіч | Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання | 220126: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 21, Тэл/факс: +375 (17) 203-87-38, E- mail: brkmpikp@mail.ru | profsouzgkh.by |
| Пацэева Наталля Аляксандраўна | Старшыня Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання | 220030, г.Мінск, вул.Камсамольская, 13, т. +375 (17) 323-48-50, Тэл/Факс: +375 (17) 347-61-57, аўта: +375 (17) 320-83-37, E-mail: profbytkom@tut.by | gorkomkbp.by |