флаг герб Telegram Instagram TikTok

Аздараўленне

Аздараўленне праз прафкам

Аздараўленне працоўных

Для сябраў прафсаюза і іх дзяцей (ад 4 да 14 гадоў), даецца зніжка 25%. Зніжка прадастаўляецца асобам, якія аплочваюць пуцёўку (кі) за ўласны кошт (безнаяўным шляхам праз філіялы банкаў Беларусі, а таксама наяўнымі ў касу санаторыя).

Падставай прадастаўлення скідкі з’яўляецца даведка аб членстве ў прафарганізацыі ФПБ, якая выдаецца старшынёй прафкама.

Таксама за кошт сродкаў прафбюджэту Мінскага гаркама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў аказваецца матэрыяльная дапамога ў памеры 20 працэнтаў ад агульнага кошту пуцёўкі (акрамя кошту курортнага збору, броні, дадатковых платных паслуг) пры ўмове аздараўлення не менш як 10 каляндарных дзён.

Для атрымання матэрыяльнай дапамогі члену прафсаюза неабходна прадаставіць:

  • заяву на імя старшыні гаркама прафсаюза з хадайніцтвам прафкама;
  • зваротны талон пуцёўкі;
  • таварную накладную на атрыманне пуцёўкі;
  • прыходны касавы ордэр або касавы чэк аб аплаце за пуцёўку.

Навіны Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў

Навіны Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў